Общество

Яшчэ адным прывабным кутком стала болей у валожынскім аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН па вуліцы Набярэжнай райцэнтра. Новая аранжарэя спалучае ў сабе зімовы сад, пакой псіхалагічнай разгрузкі і бібліятэку. Дзякуючы фінансаванню з мясцовага бюджэту і спецыялістам Валожынскага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення ААТ «Універсалрамбуд», пакой, у якім калісьці вырошчвалі расаду, быў адрамантаваны і напоўнены ўтульнасцю. Некалькі дзясяткаў экзатычных раслін былі сабраны ўдзельнікамі акцыі «Падары кветку», арганізаванай райкамам БРСМ. У афармленні «зялёнага кутка» прынялі актыўны ўдзел і выхаванцы ўстановы.

Фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий