ПАВІНШАВАЛІ СЯБРОЎ І ПАРТНЁРАЎ

Общество

На мінулым тыдні 75-годдзе з дня ўтварэння адсвяткаваў Савецкі раён горада Мінска.

З гэтай нагоды старшыня Валожынскага райвыканкама Уладзімір Антонавіч Наумовіч даслаў вітальны адрас кіраўніку адміністрацыі раёна Генадзію Анатольевічу Пасевіну і яго жыхарам.

У ім, у прыватнасці, было зазначана, што нашы раёны даўно аб’ядноўваюць сяброўскія і партнёрскія адносіны. Было таксама выказана спадзяванне, што супрацоўніцтва працягнецца і ў будучым і паспрыяе далейшаму ўмацаванню і развіццю сувязей у эканамічнай і сацыяльнай сферах, гандлі, культуры і іншых накірунках дзейнасці.

12 красавіка дэлегацыя Валожынскага раёна прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды юбілею.

Паміж Валожынскім і Савецкім раёнамі і сапраўды з даўніх часоў усталяваліся сяброўскія адносіны. Цеснае супрацоўніцтва вядзецца ў галіне сельскай гаспадаркі. ААТ «Белтрубаправодбуд», размешчанае на тэрыторыі Савецкага раёна, падтрымлівае сельскагаспадарчы філіял № 7 у вёсцы Адамова.

Штогод нашы сельгаспрадпрыемствы прымаюць удзел у кірмашах на тэрыторыі Савецкага раёна, прапануюць мінчанам сваю прадукцыю. Наладжаны сувязі і ў іншых накірунках.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий