За два тыдні пажарныя тройчы выязджалі на ўтаймаванне агню.
У вёсцы Сярэдняе Сяло загарэўся дах склепу і лазні. Па папярэдніх вывадах прычына ўзгарання – кароткае замыканне, якое адбылося з-за старой праводкі. Электрычнасць у будынках праводзілі амаль паўстагоддзя таму назад і ні разу не рамантавалі. І ўсё ж канчатковая прычына няшчаснага здарэння будзе ўстаноўлена пасля правядзення пажарна-тэхнічнай экспертызы.
Падобны выпадак зарэгістраваны і ў райцэнтры па вуліцы Шчарбіны. Тут агнём пашкоджаны дах жылога дома, адзін жылы пакой і гаспадарчая прыбудова. Прыехаўшыя па трывожным званку супрацоўнікі выратавальнай службы дзейнічалі аперытыўна і прафесіянальна.
Прычына апошняга ўзгарання, якое адбылося ў пасёлку Багданаў па вуліцы Падрэза зараз высвятляецца. Там пажарным давялося тушыць хлеў. Самі гаспадары схільныя думаць, што адбыўся наўмысны падпал.
Не так даўно з-за няспраўнай электраправодкі ўспыхнуў і аўтамабіль у вёсцы Раднікі.
Супрацоўнікі МНС лічаць патрэбным напомніць жыхарам раёна яшчэ раз – старая ці няспраўная праводка, а таксама самастойнае падключэнне электрапрыбораў могуць стаць прычынай пажараў.
Алена ЗБІРЭНКА.