З КЛОПАТАМ І ПАДТРЫМКАЙ

Общество

Для ГА «Белая Русь» падтрымка таленавітай моладзі – адзін з прыярытэтных накірункаў. Аб гэтым нагадала старшыня раённай арганізацыі, дырэктар гімназіі № 1 г.Валожына Наталля Чарнышова падчас урачыстай імпрэзы з нагоды выніковага выступлення гімназістаў на Рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах.

Падчас ушанавання пераможцаў гучалі словы прызнання і падзякі з вуснаў настаўнікаў і бацькоў, прадстаўнікоў адміністрацыі і гімназістаў. Узнялі настрой і музычныя нумары гімназічнай творчай групы. Кульмінацыяй жа стала ўручэнне каштоўных падарункаў ад РА ГА «Белая Русь».

Мікрахвалевую печку атрымаў дыпламант Рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі Аляксей Жалняровіч. Сучасныя ж сталовыя наборы былі ўручаны ад «Белай Русі» яго настаўніцы С. В. Федарака і дзевяцікласніку Аляксандру Бітэлю, які прымаў удзел у Рэспубліканскай алімпіядзе па працоўным навучанні і атрымаў падзяку, а таксама яго кіраўніку А. А. Кербедзю.

Каляровыя шалікі «Белай Русі» сакавіта дапаўнялі строгі гімназічны дрэс-код, а звонкія галасы спявачак дадавалі цеплыні і вясновасці.

Андрэй ЗАХАРАНКА.

 



Добавить комментарий