СТАЎКА НА ПРАФІЛАКТЫКУ

Закон и порядок

Завяршылася абласная міжведамасная акцыя «Шчаслівае дзяцінства», накіраваная на прафілактыку безнагляднасці, правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі і таксікаманіі сярод непаўналетніх, а таксама супраць насілля ў сем’ях. 

Яе арганізатарам і каардынатарам стала камісія па справах непаўналетніх аблвыканкама, а на месцах праводзілася ў цесным узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых службаў.

Аддзелы ідэалагічнай работы, адукацыі, культуры, па справах моладзі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, РАУС, РАНС, сацыяльная служба, установы аховы здароўя, грамадскія арганізацыі раёна хутка ўключыліся ў акцыю і прапанавалі сем’ям, а асабліва тым, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сацыяльную, псіхалагічную, юрыдычную дапамогу і падтрымку. У перыяд з 15 сакавіка да 10 красавіка праводзілася растлумачальная работа, працавалі «гарачыя лініі» і «тэлефоны даверу», у рэжыме «адчыненых дзвярэй» дзейнічалі трэнажорныя залы, іншыя спартыўныя аб’екты. Вялікую нагрузку ў гэты перыяд узялі на сябе ўстановы адукацыі і выхавання, якія прапанавалі мноства цікавых мерапрыемстваў, каб максімальна заняць падлеткаў. Магчыма, такая акцыя хоць ненадоўга адцягнула ўвагу бацькоў ад іх надзённых праблем, а дзецям падарыла сапраўднае шчаслівае дзяцінства.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий