ЧАКАЮЦЬ ДЗЕТВАРУ…

Общество

У раёне вялікая ўвага надаецца аздараўленню дзяцей, — паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Валожынскім раёне. 

У I квартале змаглі адпачыць і паправіць сваё здароўе 25 школьнікаў. 143 пуцёўкі былі выдзелены дзецям, якія пражываюць на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі. Найбольш запатрабаванымі ў маленькіх грамадзян з’яўляюцца санаторыі «Багатыр», «Баравічок», «Іслач», «Прыазёрны», «Лёдцы», «Друскінінкай», ДРАЦ «Надзея». Працаўнікам арганізацый і прадпрыемстваў, пенсіянерам, ветэранам вайны і працы, інвалідам у I квартале выдзелены 23 пуцёўкі ў санаторыі «Бярэзіна», «Ясельда», «Белая вежа», «Вяжуці» і інш. Усяго на аздараўленне жыхароў раёна ў гэты перыяд затрачана 138 мільёнаў 600 тысяч рублёў.

У II-м квартале ў санаторыях адпачнуць 31 школьнік і 17 дарослых. 119 пуцёвак для дзяцей запланавана атрымаць па чарнобыльскай лініі. Аздараўленне ў красавіку-чэрвені будзе каштаваць 143 мільёны 390 тысяч рублёў.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий