НАСТРОЙ У ВЫШЫТЫХ УЗОРАХ

Общество

У выставачнай зале народнага аб’яднання майстроў “Скарбніца”, што па вуліцы Партызанскай, адкрылася выстава вышываных карцін “Памяць душы маёй”.

Усе работы выкананы Віктарам Максімавічам Капыловым. Валожынцы памятаюць яго, як былога камандзіра мясцовай воінскай часці. На жаль, аўтара гэтых карцін не стала ў мінулым годзе, але ён пакінуў аб сабе памяць у вышытых узорах. Віктар Максімавіч стварыў больш за 50 работ, якія шчодра раздорваў родным і сябрам.

На выставе прадстаўлена больш за 20 работ. Гэта пано: вышытыя кветкі, птушкі, пейзажы, людзі. Ёсць тут і вышыты ручнік у традыцыйных чырвона-чорных тонах.

Выстава прадоўжыцца да канца месяца.

Таццяна ЛАНЬКО,

метадыст народнага аб’яднання майстроў “Скарбніца”.

Фота Алены ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий