ЗМЕНЛІВАЯ СТАБІЛЬНАСЦЬ

Общество

Як паведамілі ў аддзеле фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, колькасць аб’ектаў агратурызму на тэрыторыі раёна ў параўнанні з мінулым годам не змянілася.

Сёння па-ранейшаму гатовы прымаць гасцей 24 сядзібы. Але ж гэта не значыць, што ніякіх зменаў у гэтай сферы не адбылося.

Аграсядзібы «Хутарок» у вёсцы Сушы і «Найлепшыя сябры» ў вёсцы Шапавалы спынілі дзейнасць. Але ж ім на змену прыйшлі дзве новыя – у вёсках Белакорац і Малое Запруддзе.

Узмацніла раённую індустрыю адпачынку на прыродзе і база адпачынку «Бярозавы двор» у вёсцы Даўбені, якая ў ліку іншага пачала арганізоўваць недарагі адпачынак для школьных груп.

Акрамя гэтага да пачатку цёплага сезона на базе плануецца скончыць рэканструкцыю нумароў для гасцей. Расчыніць дзверы для наведвальнікаў і абноўленая саўна.

Андрэй ЗАХАРАНКА.

 



Добавить комментарий