Мінулая субота была плённай для тых, хто ўдзельнічаў у важнай працоўнай акцыі – зарабіць сродкі для добраўпарадкавання і рамонту дзіцячых аздараўленчых устаноў, якія адчыняць свае дзверы ў летні сезон.
Заробленыя ў час рэспубліканскага суботніка сродкі плануецца накіраваць і на рэалізацыю мерапрыемстваў у рамках Года беражлівасці.
У агульную скарбонку ўнеслі свой уклад жыхары раёна, занятыя ў рэальным сектары эканомікі, а таксама работнікі сацыяльнай сферы, іншыя катэгорыі працуючых.
У суботніку 20 красавіка ў нашым раёне прынялі ўдзел больш за 9 тысяч чалавек. Працавалі на сваіх рабочых месцах, займаліся добраўпарадкаваннем. Агульны грашовы ўклад раёна склаў больш за 176 мільёнаў рублёў.