Гэты год у Мінскай вобласці праходзіць пад знакам навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання населеных пунктаў.
У райцэнтры ёсць сядзібы, якія служаць узорам дагледжанасці, высокай санітарнай культуры. Здалёк вабяць дамы Валерыя Нехвядовіча і яго суседа Юрыя Біончыка на вуліцы Старога Уласа.
А на завулку Букштыновіча горада Валожына лагодзіць вока жылы дом № 11. Гаспадарыць тут Аліна Антонаўна Мікалаеўская. З вёскі Вайганы яна перавезла ў горад сваю 82-гадовую маці Яніну Казіміраўну.
Ужо 20 гадоў Аліна Антонаўна жыве без мужчынскай падтрымкі. Уласнымі сіламі робіць усё, каб сядзіба выглядала акуратна. Летам на падворку — буйства розных кветак. Але хапае спраў у жанчыны і цяпер у падрыхтоўчы перыяд, калі высаджваецца расада, праводзіцца пасля зімы скрупулёзная “рэвізія” мнагалетнікаў…
Ірына ПАШКЕВІЧ.
Фота аўтара.