СТОГАДОВЫ РУБЕЖ – НЕ МЯЖА

Общество

У раёне больш за 30 працэнтаў насельніцтва складаюць людзі пенсіённага ўзросту. Трыццаці тром чалавекам ужо споўніліся 94 і болей гады. Стогадовы ўзроставы рубеж перасягнулі восем доўгажыхароў, і ўсе яны – жанчыны. 

У пашпарце жыхаркі вёскі Лістапады Вішнеўскага сельсавета Марыі Вікенцьеўны Канановіч пазначаны 1904 год нараджэння, 25 мая яна будзе сустракаць сваю 109-ю вясну. Менавіта гэта жанчына і мае найбольшы ўзрост у раёне. 105 гадоў сёлета споўніцца Станіславе Мікалаеўне Малажавай з вёскі Пералясанка Івянецкага сельсавета, 104 – жыхарцы Проўжалаў Вандзе Міхайлаўне Кужоўнік, па 103 – Алене Тадэвушаўне Цішэвіч з Ракава (яна лічыцца найстарэйшай жыхаркай аграгарадка) і Марыі Дзмітрыеўне Станкевіч з Гародзькаў, 102 – Стэфанідзе Іосіфаўне Міцкевіч з Дзямідавічаў, па 101 году – жыхаркам вёсак Кашчэлічы Марыі Лявонцьеўне Сняжко і Ціханоўшчына Эміліі Феліксаўне Кулікоўскай.

Стогадовы юбілей неўзабаве адзначаць жыхары вёсак Вуглы Івянецкага сельсавета Гунэфа Юр’еўна Бібік, Туркаўшчына Ракаўскага сельсавета Вольга Іосіфаўна Юрынок і Русакі таго ж Ракаўскага сельсавета Піліп Сільвестравіч Мірошнік.

Доўгажыхаром райцэнтра лічыцца ветэран Вялікай Айчыннай вайны Афанасій Несцеравіч Сідараў. Сёлета ў снежні ён будзе святкаваць 99-ты год нараджэння. А самаму старэйшаму жыхару Івянца Юрыю Аўдзеевічу Раковічу споўніцца ў гэтым годзе 98.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий