Сардэчна віншуем вас з Першамаем – святам веснавога абнаўлення, светлых надзей і стваральнай працы.
Дзень Першамая даўно ўвайшоў у наша жыццё, сімвалізуючы радасць творчасці і стваральнасці. Асновай матэрыяльнага дастатку і духоўнага багацця для кожнага чалавека была і застаецца плённая праца, якая напаўняе наша жыццё сапраўдным сэнсам, дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні, дорыць надзею на шчаслівае будучае нашых дзяцей.
У гэты дзень мы ўшаноўваем ветэранаў вытворчасці, іх маладую змену, усіх працаўнікоў, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт нашай краіны.
Жыхары Валожыншчыны ўносяць дастойны ўклад у развіццё і працвітанне Беларусі. Ад усёй душы дзякуем тым, хто сумленна працаваў і працягвае працаваць на карысць беларускага народа.
Паважаныя валожынцы! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, цудоўнага веснавога настрою, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.