Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са Святам працы. Ва ўсе часы праца была і застаецца асновай нашага дабрабыту, заможнасці кожнай сям’і. Руплівыя рукі асабліва патрэбны цяпер, у напружаны веснавы прыпар. Адметна, што большасць людзей разумее значнасць свайго персанальнага ўдзелу ў калектыўнай працы, імкнецца прымнажаць славу і гонар свайго калектыву.

Моцнага ўсім здароўя, бязмежнага шчасця і радасці, спаўнення планаў і задум. Няхай вясна заўсёды пануе ў вашых сэрцах. Аптымізму, бадзёрасці, цудоўнага настрою!

С. Р. Сарока,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

С. Ф. Кулеш,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 



Добавить комментарий