ПРАВЕРКА НА ХУТКАСЦЬ

Закон и порядок

З пачатку года на дарогах Валожыншчыны зарэгістраваны шэсць ДТЗ, ад якіх пацярпелі шэсць чалавек. Як сведчыць статыстыка, кожнае трэцяе дарожна-транспартнае здарэнне адбываецца з-за перавышэння хуткасці. Наступствы такіх аварый – найцяжэйшыя…

На кожнай аўтадарозе ёсць свае так званыя аварыйныя кропкі, дзе канцэнтруецца найбольшая колькасць сумных здарэнняў. У такіх месцах выстаўлены дарожныя знакі, якія патрабуюць знізіць хуткасць і папярэджваюць вадзіцеляў пра небяспечныя ўчасткі. Акрамя таго, каб знізіць аварыйнасць, праводзіцца прафілактычная акцыя “Хуткасць”, якую праводзяць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі вобласці. Арганізаваны ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам з прымяненнем схаванага кантролю і фотафіксацыі фактаў, для чаго прымяняюцца аўтамабілі ДАІ грамадзянскай афарбоўкі, аснашчаныя прыборамі “Арэна” і “Візір”.

ДАІ папярэджвае, што ў перыяд акцыі да парушальнікаў-ліхачоў будуць прымяняцца самыя строгія меры адміністрацыйнага спагнання. За перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 кіламетраў у гадзіну штраф складзе 100 тысяч рублёў, ад 20 да 30 – 300 тысяч, 30 і больш – да 1 мільёна рублёў. За паўторнае парушэнне падобнага характару на працягу года вінаваты будзе пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на год.

Аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі РАУС.

 



Добавить комментарий