Паважаныя жыхары Валожыншчыны – праваслаўныя вернікі!

Общество

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з вялікім хрысціянскім святам – Пасхай Хрыстовай.

Чыстая, узнёслая радасць гэтых дзён прыносіць мір і згоду ў душы вернікаў, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця. Вялікдзень дапамагае нам усвядоміць сваю адказнасць за лёс чалавецтва, напамінае людзям пра наша агульнае прызначэнне – зберажэнне і прадаўжэнне жыцця. Пасхальная ўрачыстасць нараджае ў кожным з нас шчымлівае пачуццё пяшчоты да сваіх блізкіх. Сімвалы свята ствараюць узнёслы настрой і пачуццё ўтульнасці ў нашых дамах, у нашых сем’ях. У такі дзень і за святочным сталом, і ў храме вернікі дораць адзін аднаму самыя шчырыя словы, жадаючы міру і згоды, шчасця і здароўя.

Няхай Велікодныя дні стануць для вас, дарагія валожынцы, самымі радаснымі і шчаслівымі, сагрэюць вясновым цяплом і натхняць на добрыя справы. Жадаем поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий