18 мая ў раёне стартуе акцыя «Здаровая сям’я»,

Общество

накіраваная на папулярызацыю ў сем’ях здаровага ладу жыцця. Яе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў 11.00 на імправізаванай сцэне на плошчы Свабоды райцэнтра. У гэты дзень усіх удзельнікаў акцыі чакаюць ушанаванне сямей з юбілейным стажам сумеснага жыцця, шматдзетных, апякунскіх сямей, парад блізнят і парад матуль з немаўлятамі, выставы дзіцячых малюнкаў і сямейнай творчасці, святочны канцэрт сямейных калектываў, выступленне сямейнага ансамбля «Крона» з Ракава.

Акцыя будзе доўжыцца на працягу некалькіх месяцаў і завершыцца Днём маці.

 



Добавить комментарий