Пяршайскі праваслаўны прыход існуе больш за пяць гадоў, а вось уласнага храма вернікі не мелі. Вырашылі прыстасаваць памяшканне па вуліцы Савецкай у Пяршаях. Тут некалі размяшчаўся магазін гаспадарчых тавараў.
Сельгаспрадпрыемства прыняло рашэнне перадаць пабудову праваслаўным вернікам. Зараз тут ідуць рамонтныя работы.
Ужо вядома, што праваслаўная святыня будзе насіць імя Праведнай Ганны.