УРОКІ ВЫХАВАННЯ Ў ШКОЛЬНЫМ МУЗЕІ

Культура

З гераічнай гісторыяй роднага краю пяршайскія вучні пачынаюць знаёміцца з малодшых класаў. Самыя цікавыя ўрокі на патрыятычныя тэмы праходзяць у школьным музеі.

Сёлета музею спаўняецца пяцьдзясят гадоў. Не адно пакаленне дзяцей і настаўнікаў клапацілася пра папаўненне яго фондаў. А колькі было падрыхтавана экскурсаводаў сярод вучняў – і падлічыць немагчыма. У гэтым годзе адразу восем экскурсаводаў з 8-11 класаў гатовы раскрыць цікавыя звесткі пра кожны экспанат. За захаванне і папаўненне рарытэтнага музейнага скарбу адказвае настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Алена Вікенцьеўна Шапавал.

Трэцякласніца Маша ФЁДАРАВА (на фота) любіць бываць у школьным музеі. Тут ёй усё добра вядома, але перад фатаграфіяй піянеркі Ядзі Трацэўскай дзяўчынка заўсёды спыняецца надоўга. Маша ведае пра подзвіг Ядзі ў гады вайны, яе трагічны лёс і ганарыцца мужнай зямлячкай.

Мінаюць дзесяцігоддзі, але памяць пра тое, што нават дзеці сталі на барацьбу з захопнікамі, не перастае ўражваць. Гэта хвалюе сучасных хлопчыкаў і дзяўчынак, выхоўвае лепшыя чалавечыя якасці. І таму вартасць музея з кожным годам толькі ўзрастае.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКІ.

 



Добавить комментарий