Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, паважаныя жыхары раёна!

Общество

Ад шчырага сэрца віншуем з Днём Перамогі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ праявіў сапраўдны гераізм і мужнасць. Вялікая Перамога дасталася нам дарагой цаной. На перадавой, у партызанскіх атрадах, у падполлі самааддана змагаліся сыны і дочкі Беларусі. Фашысцкія захопнікі па-сапраўднаму зведалі на сабе ўсю сілу людскога абурэння і прагі да помсты.

Кожны жыхар Беларусі ведае цану міру і даражыць кожным мірным днём. Наша задача – зберагчы і данесці да нашчадкаў памяць аб ахвярах, аб мужнасці і подзвігах у імя міру.

Павага да ветэранаў Вялікай Айчыннай – гэта павага да ўсіх, хто мужна абараняў Айчыну, хто здабываў для нас мір.

Паклон вам, нашы дарагія ветэраны. Для нашага пакалення вялікі гонар жыць і працаваць побач з такімі людзьмі. Моцнага вам здароўя і даўгалецця.

Жадаем міру, шчасця і дабрабыту ўсім жыхарам Валожыншчыны.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

p



Добавить комментарий