Шаноўныя ветэраны! Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество

9 мая – гэта самы светлы і дарагі дзень для нашай Айчыны. Ваша мужнасць, сіла духу і самаадданасць сталі прыкладам самаахвярнага служэння Радзіме, сімвалам моцы народа-пераможцы.

У гэты дзень мы ўспамінаем загінуўшых на палях бітваў Вялікай Айчыннай. Час лечыць раны, прыцішае боль, але памяць застаецца. Яна перадаецца ад пакалення да пакалення.

Вы натхняеце сучасных людзей на дастойнае служэнне Айчыне, будзіце ў маладых грамадзян пачуццё гонару за свой народ, павагу да гісторыі. У гэтым і ёсць невычэрпная сіла пераемнасці.

Няхай мір і дабрабыт заўсёды будуць у вашых дамах.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і ўдачы.

С. Р. САРОКА,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

С. Ф. КУЛЕШ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 



Добавить комментарий