Общество

Веснавы этап рэспубліканскага конкурсу-дэгустацыі «Гарант поспеху сучасных тавараў» на лепшую прадукцыю 2013 года, які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паказаў, што прадукцыя Валожынскага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» зноў упэўнена трымае лідзіруючыя пазіцыі. Лепшыя малочныя вырабы мінулага года, сярод якіх сыр «Альпенталь» з пажытнікам, сметанковае масла «Сялянскае» і «Шакаладнае», сухое абястлушчанае малако, прызнаны лепшымі. А гэта яскравае пацвярджэнне таму, што прадпрыемства зацікаўлена ў выпуску высакаякаснай прадукцыі і змагаецца за станоўчы імідж.

 



Добавить комментарий