ДРУГОЕ ЖЫЦЦЁ МАЁМАСЦІ

Общество

Ад продажу аб’ектаў сацыяльна-культурнага назначэння, якія не эксплуатуюцца, у бюджэт раёна паступіла звыш 500 мільёнаў рублёў.

Сем пабудоў былі прададзены за адну базавую велічыню. Зараз іх прыводзяць у належны стан, бо згодна з заканадаўствам яны павінны выкарыстоўвацца для вытворчых мэтаў.

Сёлета на продаж выстаўляецца яшчэ 31 будынак.

Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Сняжана Пятроўна Клімовіч, набываюць пустуючыя будынкі як юрыдычныя, так і фізічныя асобы. Сярод пакупнікоў не толькі грамадзяне нашай рэспублікі, але і расіяне, літоўцы.

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий