СЕК’ЮРЫЦІ ДЛЯ ДЗІЦЯЦІ

Общество

З 1 мая па 1 верасня бягучага года на тэрыторыі вобласці праводзіцца  міжведамасная праграма “Клопат”, мэта якой – не дапусціць учынення падлеткамі супрацьпраўных дзеянняў.

Пад асаблівым кантролем – бяспека дзяцей у лагерах адпачынку. Летам у вобласці адкрыюцца больш за 70 лагераў з кругласутачным знаходжаннем. Яны чакаюць прыезду больш за 60 тысяч дзяцей. Традыцыйна ў кругласутачным рэжыме ахоўваць грамадскі парадак у стацыянарных лагерах будуць супрацоўнікі міліцыі.

Свае прапановы і заўвагі, звязаныя з забеспячэннем правапарадку падчас аздараўленчай кампаніі, можна выказаць па тэлефоне “прамой лініі” УУС Мінаблвыканкама: 8017- 2290436, 8017-2290456.

Андрэй АМБРАЖЭЙ,

начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкама.

 



Добавить комментарий