Общество

Для старшага сяржанта Рамана ФЕРАНЦА і яфрэйтара Яўгена КАВАЛЕЎСКАГА Валожын назаўсёды застанецца месцам, дзе яны спасцігалі азы ваеннай навукі, дзе пазнаёміліся з новымі сябрамі. 

Зусім хутка Раман вернецца ў родны Брэст, а Яўгена чакаюць у Полацку. Дадому хлопцы прывязуць Падзякі бацькам ад камандавання часці за добрае выхаванне, адзнакі за бездакорнае нясенне службы, успаміны пра салдацкае жыццё і пачуццё гонару за верна выкананы армейскі абавязак.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКІ.

 



Добавить комментарий