Общество

Адна з лепшых сувязістаў часці – старшына Таццяна БУЙЛОВА. Неаднаразова камандаванне брыгады адзначала яе бездакорнае нясенне службы. Нават калегі-мужчыны пагаджаюцца, што па ўзроўні прафесіяналізму яна апераджае многіх з іх. Сама ж Таццяна ў гэтым нічога дзіўнага не бачыць, бо за 19 год, што праслужыла ў часці, можна многаму навучыцца.

У сям’і Таццяна адзіная, хто носіць ваенную форму. Муж зараз працуе ў сельскай гаспадарцы, у іх падрастаюць двое дзяцей – дачка-шасцікласніца і сын-другакласнік. Але юбілей часці – падзея асаблівая, і таму ўсе Буйловы 15 мая сабраліся за святочным сталом.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКІ.

 



Добавить комментарий