Правядзіце суботу з карысцю!

Общество

У суботу, 18 мая, у Валожыне адбудзецца адкрыццё раённай прафілактычнай акцыі “Здаровая сям’я”.

Пачатак раённай акцыі ў 14.00.

Дзіцячая пляцоўка ў гарадскім парку побач з гасцініцай «Карона» ператворыцца ў эпіцэнтр свята. Зазірнуўшы сюды, вы атрымаеце нямала пазітыўных эмоцый: пазнаёміцеся з захапленнямі таленавітых людзей, цікавымі сямейнымі радаслоўнымі.

Усіх удзельнікаў і гасцей акцыі чакае шмат цікавага:

— ушанаванне сямей з юбілейным стажам сумеснага жыцця (25, 50 год) і маладых сямей;

— ушанаванне шматдзетных, прыёмных, апякунскіх сямей;

— дэфіле блізнят;

— выставы сямейнай творчасці і дзіцячых малюнкаў;

— выступленні сямейных калектываў і інш.

 



Добавить комментарий