Сям’ю вобразна называюць малой хатняй царквой. А ў ЛІНКЕВІЧАЎ з Валожына рэлігійна-духоўны лад жыцця стаў вызначальным. Гаспадар – святар праваслаўнага храма. Жонка, Ганна Віктараўна, звязала сваё жыццё з медыцынай, працуе ў радзільным аддзяленні райбальніцы. З адказнасцю выконвае яна і сваю хрысціянскую місію матушкі. Яна ўзнагароджана ордэнам Крыжа Ефрасінні Полацкай за старанную працу ў імя славы царквы.
Клапатлівыя бацькі дастойна нясуць і сваю ношу па выхаванні дзяцей, а іх у шчаслівых Лінкевічаў шасцёра. Сыны падаюць надзеі ў музычнай творчасці, старанна вучацца, радуе і дачушка.
Лінкевічы занялі першае месца ў раённым конкурсе на лепшую шматдзетную сям’ю 2012 года. Сёлета яны ўдзельнічалі ў майскай акцыі “Здаровая сям’я”.