Общество

У Жодзіне ў Палацы культуры “БелАЗа” 22 мая прайшоў абласны форум дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў «Разумныя канікулы на Міншчыне: адпачывай, загартоўвайся, працуй і развівайся». Была арганізавана работа маладзёжнага горада «Лідарград», прэзентацыя студэнцкіх, добраахвотных атрадаў, аздараўленчых лагераў. Сёлета ў будатрадах вобласці будуць працаваць больш 3 тыс. маладых людзей. Створаны 134 лагеры працы і адпачынку. Школьнікі дапамогуць ва ўборцы ўраджаю, праполцы лесапасадак, зоймуцца азеляненнем гарадоў і мястэчак.

 

У вобласці працуюць 10 сямейных дзіцячых садоў. Толькі ў 2012/2013 навучальным годзе адкрылася сем такіх устаноў. У садах адначасова выхоўваюцца не больш за 12 дзяцей. Гэта спецыяльная форма падтрымкі шматдзетных сем’яў. У снежні 2012 года ў Сугваздах у былым будынку школы за кошт сродкаў мясцовага бюджэту адкрыўся першы ў раёне дзіцячы сямейны сад. У ім дзетак выхоўвае не іх мама, а прафесійны педагог.

 

Па фактах парушэнняў ва ўтрыманні тэрыторый населеных пунктаў спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 35 старшыняў сельвыканкамаў у Крупскім, Лагойскім, Мінскім, Маладзечанскім, Пухавіцкім, Старадарожскім, Чэрвеньскім, Барысаўскім і іншых раёнах. За непрыняцце мер па навядзенні парадку аштрафаваны 83 службовыя асобы.

 

У студзені-красавіку бягучага года адзначаецца рост траўматызму на працоўным месцы ў Вілейскім, Дзяржынскім, Капыльскім, Маладзечанскім, Нясвіжскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Смалявіцкім і Чэрвеньскім раёнах і Жодзіне. За чатыры месяцы года не дапусцілі вытворчага траўматызму арганізацыі Валожынскага, Крупскага, Любанскага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў. Усяго ў вобласці сёлета на вытворчасці загінулі 10 чалавек і 40 працаўнікоў атрымалі траўмы з цяжкім зыходам.

 

 

 



Добавить комментарий