Общество

Старажытны Івянец маладзее сваімі новымі жыхарамі. Сёлета насельніцтва гарпасёлка папоўнілі 15 немаўлят. Нарадзілася і адна двойня, яе склалі хлопчыкі.

Пры рэгістрацыі сваіх дачок і сыноў шчаслівыя бацькі найчасцей аддаюць перавагу імёнам Дар’я, Алена, Мікіта, Ігар, Данііл і іншым.

Станоўча на дэмаграфічны малюнак уплываюць і міграцыйныя працэсы. На жыхарства ў мястэчка сёлета прыбілі 130 чалавек, а пакінулі гарпасёлак 85 яго былых жыхароў. Многія ўладкоўваюцца на працу ў сталіцу, некаторыя шукаюць сваё шчасце і за межамі рэспублікі.

Па-ранейшаму гучаць у старажытным гарпасёлку і маршы Мендэльсона. У гэтым годзе ў Івянцы маладыя пары заключылі 15 шлюбаў. Наперадзе лета, а гэта самы спрыяльны час для вяселляў. Заявы на рэгістрацыю шлюбаў ужо пададзены.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *