Молодежный курьер

На пагонах В. І. МАРШАЛКА – зоркі старшага лейтэнанта. Ужо не за гарамі і званне капітана – упэўнены калегі. Службу ў Валожынскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Віталій Іванавіч пачаў шэсць гадоў таму звычайным радавым.

Спачатку яго прызначылі камандзірам аддзялення мясцовай пажарнай часці. На рахунку выратавальніка – дзясяткі паспяхова патушаных пажараў. Да таго часу Віталій Іванавіч ужо меў дыплом Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага ўніверсітэта і спецыяльнасць інжынера-энергетыка. Але адказны пост патрабаваў дадатковых ведаў. В. І. Маршалок вырашыў удасканаліць іх, скончыўшы ў дадатак Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС Рэспублікі Беларусь.

Віталій Іванавіч – перфекцыяніст: усё прывык рабіць ідэальна, пачынаючы ад узорнай вучобы ў гімназіі № 1, якую скончыў з залатым медалём, да бездакорнай і добрасумленнай службы ў МНС.

Зараз В. І. Маршалок – старшы інжынер інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Валожынскага РА НС. У спісе яго службовых абавязкаў больш 30-ці пунктаў. Старшы лейтэнант кантралюе выкананне супрацьпажарных патрабаванняў на аб’ектах, выязджае на пажары, праводзіць па іх дазнанне, адказвае за боегатоўнасць пажарных аварыйна-выратавальных пастоў у замацаванай зоне.

Працуе, не шкадуючы сябе: ад яго правільных і зладжаных дзеянняў залежыць наша бяспека, часта – і жыццё. Нездарма Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях В. І. Маршалку прысвоена кваліфікацыя старшага інжынера першага класа.

Тэкст і фота

Алены ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *