ЗЛАВІЎ ТОК НА КРУЧОК

Закон и порядок

Пачасціліся выпадкі паражэння людзей электрычным токам пры рыбнай лоўлі ў ахоўных зонах ліній электраперадач. Сучасныя вуды выпускаюцца рознай даўжыні, імі можна выпадкова закрануць правады паветраных ліній, што можа прывесці да няшчаснага выпадку са смяротным зыходам.

Асноўныя прычыны электратраўматызму – самавольнае пранікненне ў размеркавальныя пункты, трансфарматарныя падстанцыі, неасцярожнасць пры карыстанні няспраўнымі электрапрыборамі або электраправодкай.

Нядаўна адбыўся няшчасны выпадак з 29-гадовым жыхаром Клімавіч. Ён лавіў рыбу тэлескапічнай вудай паблізу паветранай лініі электраперадач. Наблізіў вуду на недапушчальную адлегласць да правадоў і атрымаў смяротны ўдар электрычным токам. Хаця на бліжэйшай апоры былі размешчаны плакаты аб забароне рыбнай лоўлі каля паветранай лініі электраперадач.

Такая ж трагедыя адбылася з маладым жыхаром Віцебска. Ён на дзюралевай лодцы плыў па ручаі ў Верхнядзвінскім раёне, наблізіўся да правадоў паветранай лініі электраперадач і атрымаў удар электрычным токам.

Хутка пачнуцца летнія канікулы ў школьнікаў. У дзяцей з’явіцца больш часу на гульні, забаўкі і свавольствы. Дарагія бацькі, растлумачце сваім дзецям небяспеку паражэння электрычным токам.

·       Не падыходзьце і не датыкайцеся да аголеных і абарваных правадоў;

·       не залазьце на дахі хат, дзе паблізу праходзяць электрычныя правады;

·       не накідвайце на правады ніякія рэчы;

·       не стаўце аўтамашыны пад паветранымі лініямі.

Забараняецца заходзіць за агароджы трансфарматарных падстанцый і на будаўнічыя пляцоўкі, дзе могуць выкарыстоўвацца часовыя электраправодкі, адчыняць размеркавальныя шчыткі і сілавыя шафы.

Пры неабходнасці рамонту электрапрыбораў і электраправодкі звярніцеся да спецыяліста.

Мікалай КОСІК,

начальнік раённай інспекцыі “Энерганагляд”.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *