Общество

Калі пік будаўніцтва прыходзіцца ў асноўным на цёплыя сезоны, то афармленне зямельных участкаў практычна вядзецца на працягу ўсяго года. Сёлета іх аформлена 26, у асноўным актыўнасцю вызначаюцца забудоўшчыкі-прыватнікі Ракаўшчыны, а таксама іншых сельсаветаў, якія размешчаны бліжэй да сталіцы рэспублікі.

11 зямельных участкаў у бягучым годзе будаўнічага і гаспадарчага прызначэння рэалізаваны з аўкцыёнаў. Такая форма набыцця зямлі ва ўласнасць, вядома, абыходзіцца яе патэнцыяльным уладальнікам “у капеечку”. Агульная сума, якая паступіла ў казну ад  продажу зямельных участкаў на аўкцыёнах, склала больш за 560 мільёнаў беларускіх рублёў.

Назіраецца жаданне “прыдбаць свой кут”, як пісаў некалі знакаміты класік, і ў тых жыхароў раёна, якія наважыліся паспрабаваць свае сілы ў вядзенні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. Дарэчы, на Валожыншчыне цяпер працуе 29 фермераў. У іх валоданні больш за 2 тысячы гектараў зямлі. Сёлета прынята рашэнне аб выдзяленні дадаткова двух участкаў для сялянскіх гаспадарак.

 



Добавить комментарий