НА ПАРОЗЕ ЛЕТА, СОНЦАМ ДЗЕНЬ САГРЭТЫ…

Общество

На аздараўленне школьнікаў раёна ў час летніх канікул аддзелу адукацыі райвыканкама выдзелена 1662 пуцёўкі. Дзетвару чакаюць лагеры з кругласутачным і дзённым знаходжаннем, профільныя, спартыўныя, палатачныя…

923 вучні адпачнуць у лагерах з дзённым знаходжаннем, якія будуць працаваць на базе 17 устаноў адукацыі. А адкрыюцца яны амаль адразу пасля заканчэння навучальнага года. У гэты ж час для 10 дзяцей-інвалідаў расчыніць дзверы лагер «Сонейка» на базе цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання. Профільны кругласутачны «Алімп» (Вішнеўскі НПК) і «Даследчык» (Падбярэзскі НПК) чакаюць дзяцей з 22.06 па 30.06, экалагічны «Крынічка» (Чэхаўшчынская школа-інтэрнат) і аздараўленчы працы і адпачынку «КРУТА» (Багданаўскі НПК) – з 20.06 па 28.06, спартыўна-патрыятычны «Патрыёт» (Чэхаўшчынская школа-інтэрнат) – з 02.07 па 10.07, лінгвістычны «Дыялог» (Сакаўшчынскі НПК) – з 04.07 па 12.07.

Будуць працаваць і 3 віды палатачных лагераў у Замасцянах: спартыўна-турысцкі «Алімпіец» – з 08.06 па 16.06 і з 19.06 па 27.06, турысцка-аздараўленчы «Астравок здароўя» – з 29.06 па 07.07, для піянерскага актыву «Лідар» – з 08.07 па 16.07. Аматарам турызму арганізатары летняга адпачынку прапануюць наведаць перасоўныя палатачныя лагеры — турысцка-краязнаўчы «Задора» з 14.06 па 22.06 і спартыўна-турысцкі «Алімпіец» з 15.06 па 23.06.

Школьнікі змогуць выехаць на адпачынак і за межы раёна, іх запрашаюць аздараўленчы лагер «Русалачка» на Мядзельшчыне, турысцка-краязнаўчы «Ветразь» у пас. Ратамка і турысцка-аздараўленчы «Крыніца» ў Вілейскім раёне. Упершыню для 84 падлеткаў адкрыюцца лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем на базе СШ № 1 і № 2, Івянецкай і Суднікаўскай СШ, Дорскага і Пяршайскага НПК.

Значную частку кошту пуцёўкі складзе дзяржаўная датацыя са сродкаў Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні. Астатнюю суму будуць уносіць бацькі. Вызваляюцца ад бацькоўскай даплаты дзеці са шматдзетных (трое і болей — да 18 гадоў) і малазабяспечаных сямей, дзеці-інваліды і сіроты. А вось на лагеры з дзённым знаходжаннем гэтыя льготы не распаўсюджваюцца. Дарэчы, дзяржаўнай датацыяй можна скарыстацца толькі адзін раз. Пры паўторным атрыманні пуцёўкі давядзецца аплачваць яе поўны кошт.

Падрыхтавала

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *