Мiльён за буханку

Закон и порядок

Міліцэйскі рэйд, па выяўленні “несуноў” нядаўна прайшоў на хлебазаводзе. Хціўцаў, якія так зрадніліся з прадпрыемствам, што пачалі “блытаць” агульную ўласнасць з асабістай, злавілі ледзь не з дзясятак.

Дробныя правапарушэнні ў выглядзе крадзяжу буханкі хлеба ці батона караюцца буйнымі штрафамі, мінімальная сума – мільён рублёў.

На кожнага затрыманага абавязкова складаецца пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, дзе павінны быць указаны прычыны, па якіх чалавек рашыўся на такі брыдкі ўчынак. Ніхто не галадае, купіць хлеб можа кожны. А вось прайсці міма “нічыйных” батонаў і не пакласці адзін сабе за пазуху могуць не ўсе.

Магчыма, прымаўку “Скупы плаціць двойчы” неабходна дапоўніць словамі: “А злодзей у сто разоў болей…”

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий