Будслаўскай іконе Маці Божай — 400 гадоў

Культура

Будслаўская ікона Маці Божай – адна з важнейшых духоўных святыняў Беларусі. Сёлета ў ліпені спаўняецца чатырыста гадоў гэтаму цудадзейнаму абразу. Арыгінал ніколі не пакідаў улоння храма ў Будславе. А копія для пакланення вернікамі заўсёды выстаўлялася на плошчы ў час вялікай хрысціянскай урачыстасці, яна традыцыйна вянчае і Хросны ход. За сотні кіламетраў ідуць пілігрымы, каб пакланіцца святыні.

З многіх краін свету наведваюцца вернікі ў санктуарый на Мядзельшчыне, каб малітоўна папрасіць заступніцтва і апекі Маці Божай.

У кастрычніку мінулага года копія іконы адправілася ў своеасаблівае падарожжа па парафіях Беларусі. Суправаджае ікону кусташ Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе айцец Віктар Бурлака.

На гэтым тыдні вечарам у аўторак Будслаўскі абраз даставілі ў касцёл святога Юзафа ў Валожыне. Тут яна прабыла да вечара наступнага дня, а затым з пачцівым паклонам і шчырай удзячнасцю за магчымасць памаліцца перад святым лікам Багародзіцы яе ўрачыста праводзілі ў іншую парафію.

Ірына ПАШКЕВІЧ. Фота аўтара.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *