Паважаныя работнікі аховы здароўя!

Общество

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў.

Вялікае дзякуй урачам, сярэдняму і малодшаму медперсаналу ўстаноў аховы здароўя Валожыншчыны за спагаду і міласэрнасць, за дапамогу хворым, пажылым людзям, за клопат пра будучае нашай краіны – дзяцей.

Дарагія нашы медыкі, нялёгкай штодзённай працай вы аберагаеце найвялікшыя каштоўнасці чалавека – жыццё і здароўе. У самыя цяжкія хвіліны прыходзіце на дапамогу, праяўляючы высокі прафесіяналізм, чуласць і дабрыню.

У гэты святочны дзень жадаем вам шчасця і радасці, поспехаў і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий