У атаку на самагоншчыкаў…

Закон и порядок

Грамадзян, якія парушаюць антыалкагольнае заканадаўства, караюць штрафамі, а яны, бы той пырнік на агародзе, з’яўляюцца зноў і зноў…

Летась за паўгоддзе да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства было прыцягнута 56 грамадзян. Сёлета, падчас спецыяльных рэйдаў, праведзеных міліцыяй, выяўлены ўжо 62 правапарушальнікі, знішчана 19 «гажэльняў», канфіскавана 14 тон 650 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці, брагі і самагону.

Найбольшая актыўнасць па вырабе, захоўванні і продажы саматужнай гарэлкі зафіксавана ў Івянецкім, Вішнеўскім, Багданаўскім і Гародзькаўскім рэгіёнах.

Хочацца нагадаць усім, хто спадзяецца паправіць сваё матэрыяльнае становішча на ніве самагоннага бізнэсу, што праваахоўныя органы паслабляць барацьбу з п’янствам і алкагалізмам не збіраюцца. Закон прадугледжвае салідныя штрафныя санкцыі ў адносінах тых, хто гоніць самагон, рэалізуе яго, а таксама хто яго захоўвае ці спажывае.

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий