Аграсядзіба “За масточкам”

Общество

Выдатным аздабленнем вёскі Замасцяны стала аграсядзіба “За масточкам”. Яе гаспадарамі з’яўляюцца сталічныя жыхары Дзмітрый і Ганна Наканечныя.

Як яны самі прызнаюцца, жыць на ўлонні прыроды – іх даўняя мара. А Валожыншчына адразу спакусіла маляўнічымі краявідамі, багатым раслінным і жывёльным светам, тым самым падказаўшы, у якім накірунку развіваць бізнэс.

Аграсядзіба “За масточкам” найбольш даспадобы аматарам актыўнага адпачынку. Тут можна атрымаць навыкі рыбнай лоўлі і падводнага плавання, адправіцца ў водныя ці веласіпедныя паходы.

Парадуе наведвальнікаў і сама сядзіба. Умелымі рукамі гаспадароў адноўлена ўтульная вясковая хата, у якой удала спалучаюцца традыцыйны ўклад сялянскага быту і перавагі сучаснага тэхнічнага прагрэсу.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКІ.

 



Добавить комментарий