Тэнiсiсты выйграюць!

Спорт

7 кастрычніка ў Барысаве праходзіў чэмпіянат Мінскай вобласці па настольнаму тэнісу сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 1998 года нараджэння. Каманда нашага раёна заняла там ганаровае 1 месца, атрымала Кубак вобласці. У асабістым заліку чэмпіёнам стаў вучань СШ № 2 Максім Кербедзь. У парным разрадзе лепшымі сталі зноў жа Максім Кербедзь і шасцікласнік-гімназіст Васіль Трус. У змешаным разрадзе радасць Максіма за заваяванае 2 месца раздзяліла вучаніца гімназіі № 1 г. Валожына Вікторыя Барахоўская. Яны ж абаранялі гонар раёна на першынстве Рэспублікі Беларусь па настольнаму тэнісу, якое ладзілася ў Магілёве 11-14 лістапада.

Мікалай РАБЦАЎ.



Добавить комментарий