ПАКЛАНІЦЦА РЭЛІКВІІ…

Культура

Хутка на Валожыншчыну прыбудуць мошчы святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус з французскага горада Ліз’ё.

Беларусь стала 76-й краінай свету, якая сустрэла рэліквіі гэтай выбранніцы Божай. Святая ў сваіх мошчах пабывала ўжо ва Украіне, Польшчы, Літве, Эстоніі, Расіі. Рэлікварый прымалі таксама жыхары ЗША, Аўстраліі, Філіпінаў, Бразіліі, Ірака, Лівана, Сейшэльскіх астравоў і г.д.

Перэгрынацыя рэліквій у касцёлах Беларусі распачалася 1 чэрвеня, завершыцца 28 жніўня.

Рэлікварый для мошчаў святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езус ахвяравалі вернікі Бразіліі. Яго агульная вага – 132 кілаграмы.

Тэрэза Мартэн нарадзілася 2 студзеня 1873 года ў Нармандыі (на паўночным захадзе Францыі) у глыбока веруючай хрысціянскай сям’і, стаўшы наймалодшым дзявятым дзіцем. Калі дзяўчынцы было чатыры гады, памерла яе маці. У пятнаццаць гадоў Тэрэза ўступіла ў жаночы манаскі ордэн кармелітаў босых.

Тэрэза цяжка хварэла на сухоты і адышла да вечнасці ў 24 гады.

Свой шлях да святасці манахіня прайшла праз поўнае прысвячэнне сябе Богу і ахвяры за збаўленне свету. У 1923 годзе яе беатыфікавалі, а праз два гады – кананізавалі.

Перэгрынацыя праходзіць, паводле слоў святой, пад дэвізам “Маё пакліканне – гэта любоў”.

Праграма

перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Діцятка Езус на Валожыншчыне:

27.06 – Вішнева, прыбыццё рэліквій у 10.00;

– Багданава, прыбыццё рэліквій у 18.30;

30.06 – Валожын, прыбыццё рэліквій у 11.40;

– Ракаў, прыбыццё рэліквій у 18.30;

27-28.07 –  Івянец.

 



Добавить комментарий