ЦЯБЕ ТУТ ЧАКАЮЦЬ…

Молодежный курьер

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама вырашана максімальна пашырыць праграму падтрымкі абітурыентаў, якія паступаюць сёлета ў аграрныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя  навучальныя ўстановы па спецыяльнасцях ветэрынарны ўрач, інжынер, аграном і заатэхнік.

Тут прапануюць заключыць мэтавыя дагаворы, якія гарантуюць шэраг пераваг пры паступленні, у працэсе вучобы і пры размеркаванні. Да прыкладу, залічэнне “мэтавікаў” будзе праводзіцца па асобным конкурсе; тым, хто яго не пройдзе, прадаставяць магчымасць вучыцца на платнай аснове, а ўсе звязаныя з гэтым расходы бярэ на сябе камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Акрамя таго, кожны мэтавік разам з асноўнай стыпендыяй будзе атрымліваць такую ж дадатковую. Таксама гарантаваны інтэрнат і наступнае размеркаванне ў гаспадаркі Валожынскага раёна.

Сёння перад дыпламаванымі спецыялістамі аграпрамысловага комплексу адкрываюцца добрыя перспектывы. На працягу першых двух гадоў ім ідзе даплата ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду, у наступныя тры гады – у трайным памеры тарыфнай стаўкі першага разраду. Хутка і якасна вырашаецца і праблема з жыллём.

Заключыць мэтавыя дагаворы могуць маладыя людзі з сельскай мясцовасці і горада – выпускнікі школ і тыя, у каго ўжо ёсць сярэдняя спецыяльная адукацыя па патрабуемых спецыяльнасцях. ЦТ праводзіцца за бюджэтныя сродкі з 12 чэрвеня па 15 ліпеня. Абітурыенты здаюць уступныя экзамены па дзяржаўнай мове ў форме ЦТ і два іспыты ў адпаведнасці з профілем спецыяльнасці (тэхніка-тэхналагічны профіль – матэматыка (ЦТ), фізіка (ЦТ); ветэрынарны, аграрны – біялогія (ЦТ), хімія (ЦТ)).

Жадаючым заключыць мэтавыя дагаворы трэба звярнуцца ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 2, 1-ы паверх, каб. № 115. Тэлефоны: 55603, 55346.


 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *