Спаборнiчалi шашысты

Спорт

Асабістае першынство раёна па рускіх шашках праходзіла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы: шахматна-шашачны клуб цяпер на рамонце. Удзел у спаборніцтвах прынялі 17 чалавек – у адной групе знаходзіліся 5 навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя, астатнія ж прадстаўлялі сабой “вышэйшую лігу” самых моцных і вопытных шашыстаў Валожыншчыны. Гульні ў групах ладзіліся па кругавой сістэме. Чэмпіёнам раёна стаў настаўнік Суднікаўскай школы Мікалай Фёдаравіч Саўкін. Другое месца заняў Станіслаў Эдуардавіч Матус.

    Паказалі сябе нашы шашысты і на абласных спаборніцтвах у Жодзіне, яны занялі там 8-ае месца сярод 22 магчымых.

Мікалай РАБЦАЎ.



Добавить комментарий