Общество

26 чэрвеня адзначаецца Дзень работнікаў пракуратуры. Гэты дзяржаўны орган закліканы выконваць высокую місію – стаяць на варце законных інтарэсаў грамадзян, юрыдычных асоб, арганізацый і аб’яднанняў.

Вялікую частку работы супрацоўнікаў пракуратуры складае разгляд зваротаў, скаргаў, нагляд за дзейнасцю іншых праваахоўных органаў, падтрыманне абвінавачвання ў судовых працэсах па крымінальных справах. З удзелам пракурора разглядаюцца некаторыя катэгорыі грамадзянскіх іскаў.

У пракуратуру Валожынскага раёна за дапамогай сёлета звярнуліся больш за трыццаць чалавек. Па іх заявах праведзены праверкі. У інтарэсах грамадзян і юрыдычных асоб у суд накіраваны 25 іскавых заяў, 7 іскаў у інтарэсах арганізацый раёна задаволены гаспадарчымі судамі рэспублікі. Па заявах грамадзян узбуджаны 4 крымінальныя справы, якія раней былі адхілены следчымі органамі.

Дружны калектыў пракуратуры невялікі, усяго шэсць чалавек, трое з іх – аператыўныя работнікі: пракурор раёна Валерый Станіслававіч Пяркоўскі, намеснік пракурора Сяргей Анатольевіч Габруковіч, памочнік пракурора Андрэй Валер’евіч Жукоўскі. Усе вызначаюцца высокім прафесіяналізмам, уважлівым стаўленнем да наведвальнікаў.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКІ.

 



Добавить комментарий