КОНКУРСНЫ АДБОР

Общество

Мінскі абласны выканаўчы камітэт аб’яўляе аб паўторным правядзенні адкрытага конкурснага адбору і экспертызы праектаў для іх фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Мінскага аблвыканкама ў 2013 годзе.

Заяўкі зацікаўленых арганізацый, а таксама навуковых, праектных і канструктарскіх арганізацый (не залежна ад падпарадкаванасці) афармляюцца на ўдзел у конкурсе ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку правядзення адкрытага конкурснага адбору і экспертызы праектаў, што фінансуюцца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду, які фарміруецца Мінскім аблвыканкамам, зацверджанай рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 14 снежня 2012 года № 198 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 13.02.2013, 9/56304), і павінны быць прадстаўлены да 4 ліпеня бягучага года ўключна ў камітэт эканомікі аблвыканкама.

Кантактны тэлефон: (8017) 500-42-30.

 

А. Ю. ШАЙНАЎ,

начальнік аддзела інавацыйнай

дзейнасці кіравання прамысловасці і інавацыйнай дзейнасці

камітэта эканомікі аблвыканкама.

 



Добавить комментарий