3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Общество

Дарагія  ветэраны вайны, жыхары і госці Валожыншчыны!

Ад шчырага сэрца віншуем  вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і з Днём горада!

У гэтыя дні мы дасылаем словы вялікай удзячнасці і павагі ветэранам – людзям, якія не шкадавалі сваіх жыццяў дзеля таго, каб наш беларускі народ мог сустракаць кожны свой дзень у міры і спакоі,  каб будучыя пакаленні жылі, вучыліся і працавалі ў свабоднай дэмакратычнай краіне, прадаўжаючы справы сваіх дзядоў і прадзедаў. Вялікае дзякуй вам за гэта і нізкі паклон.

Свята горада мы таксама святкуем гэтымі днямі. Багатая гісторыя Валожыншчыны дазваляе нам ганарыцца зямлёй, на якой мы жывём, любім яе і зберагаем для нашчадкаў.

Жыхары Валожыншчыны ўшаноўваюць набыткі старэйшых пакаленняў, самааддана шчыруюць у розных галінах народнай гаспадаркі, праслаўляючы сваю Радзіму, свой родны горад стваральнай працай.

Дзякуй вам, дарагія валожынцы! Жадаем здароўя, дабрабыту, міру, святочнага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Паважаныя жыхары Валожыншчыны, дарагія сябры!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Айчыны і верыць у яе дастойную будучыню. Ён стаў увасабленнем гераізму, бяспрыкладнай мужнасці і велічы духу народа, які выстаяў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Гэта – сімвал нацыянальнага гонару, доблесці і славы, духоўная святыня, якая аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне самасвядомасці цяперашніх пакаленняў, дапамагае нам дастойна пераадольваць цяжкасці і ўпэўнена ісці да намечанай мэты. Сучаснае пакаленне беларусаў з годнасцю працягвае традыцыі бессмяротнага подзвігу Вызвалення.

Нізкі паклон франтавікам і працаўнікам тылу! Няхай мір і дабрабыт заўсёды будуць у вашых дамах.

Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў на карысць дзяржавы і ўсяго беларускага народа.

С. Р. САРОКА,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

С. Ф. КУЛЕШ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 



Добавить комментарий