Легенда

Культура

Калісьці даўно тут жыў малады хлопец. Быў ён дужы і добры. Калі людзі да яго звярталіся з якой-небудзь просьбай, то нікому не адмаўляў. Звалі яго Янкам, а за сілу людзі далі яму мянушку – Волат.

Янка ажаніўся, пабудаваў хату на высокім узгорку. Але праз некаторы час маладая жонка захварэла і памерла. Спахмурнеў Янка ад гора, страціў цікавасць да жыцця. Людзі, каб падтрымаць яго ў горы, сталі часцей клікаць яго да сябе. Ненадоўга ён перажыў сваю жонку і неўзабаве таксама памёр. Праз нейкі час людзі заўважылі, што зёлкі, сабраныя на ўзгорку, дзе раней жыў Янка, дапамагаюць ад розных хвароб, і, наогул, месца тое было шчаслівым, удалым.

А калі хтосьці цікавіўся ў людзей з гэтай мясцовасці, адкуль яны, усе адказвалі, што жывуць там, дзе раней “Волат жыў”. Спалучэнне гэтых слоў з часам трансфармавалася, і атрымалася назва нашага горада – ВАЛОЖЫН.

 



Добавить комментарий