Молодежный курьер

4-га ліпеня выхаванцы спартыўна-патрыятычнага лагера «Патрыёт», што адкрыўся на базе Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната, наведалі ваенную часць у Валожыне. 

На КПП хлопчыкі і і дзяўчынкі цярпліва чакалі, калі будуць аформлены адпаведныя дакументы і атраду дадуць дазвол пазнаёміцца з ваенным жыццём і службай. І хоць дзецям хацелася як найхутчэй трапіць за турнікет, але паводзілі яны сябе даволі стрымана, бо добра ведаюць – парадак ёсць парадак і парушаць яго нельга. Асабліва, калі справа датычыцца ваеннага ўкладу.

Сустракаў юных гасцей намеснік камандзіра часці па ідэалагічнай рабоце, падпалкоўнік Я. А. Дзячко. Ён паклапаціўся, каб праграма для дзяцей была цікавай і пазнавальнай. Хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі ў казармах, пазнаёміліся з бытам салдат тэрміновай службы, наведалі пакой Баявой Славы, сталоўку, спартыўны гарадок і нават патрымалі ў руках баявую зброю.

Браты Павел і Дзмітрый Маразоўскія з Анцэлеўшчыны прызнаваліся, што абавязкова стануць ваеннымі, а вось Гулякевіч Алеся з Выганіч марыць стаць дызайнерам і прыдумаць, як зрабіць форму вайскоўцаў яшчэ больш прывабнай…

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКІ.

 



Добавить комментарий