ПАД ПРЫЦЭЛАМ – ЗБРОЯ

Закон и порядок

У Беларусі прыняты Закон «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторы заканадаўчыя акты па пытаннях абароту зброі і ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці».

У дакуменце ўпершыню вызначаны тэрмін «агнястрэльная зброя траўматычнага дзеяння» і «патроны траўматычнага дзеяння». Абарот такой зброі і боепрыпасаў, а таксама даўгаствольнай зброі з наразным ствалом калібру больш за 9,3 мм, якая мае мацаванне для штыкоў, заканадаўча забаронены на тэрыторыі краіны. Уводзіцца новая разнавіднасць паляўнічай зброі – кідальная. Яна будзе выкарыстоўвацца для правядзення вальернага палявання з лукам і арбалетамі.

Спрашчаецца парадак набыцця паляўнічай зброі з наразным ствалом.

Законам канкрэтызуецца пералік адміністрацыйных правапарушэнняў, пры ўчыненні якіх грамадзяне пазбаўляюцца права набываць зброю.

Дазвол на агнястрэльную зброю не атрымаюць тыя, хто ўчыніў наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў; дробнае хуліганства; стральбу з агнястрэльнай зброі ў населеным пункце ці там, дзе гэта забаронена; паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага пакарання распіваў алкагольныя ці слабаалкагольныя напіткі ў грамадскім месцы, з’яўляўся на работу ў стане алкагольнага ап’янення; кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення; дапускаў парушэнні правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. З пераліку на забарону набыцця зброі зніклі некаторыя дробныя адміністрацыйныя правапарушэнні, напрыклад, курэнне ў недазволеным месцы, прыём на работу без дакументаў і інш.

Зменшаны тэрмін (з пяці да трох гадоў) на атрыманне паўторнага дазволу на зброю пасля анулявання.

Зараз тым, хто мае грамадзянскую зброю з наразным ствалом, неабходна будзе паклапаціцца аб яе надзейным захоўванні. Давядзецца абсталяваць памяшканне або месца захоўвання зброі ахоўнай сігналізацыяй.

Наш кар.

 



Добавить комментарий