УЛІП, ЯК МУХА Ў САЛАДУХУ

Закон и порядок

У Валожынскі РАУС паступіла заява ад дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў аб тым, што ў яго магазіне ў выніку рэвізіі выяўлена недастача. Матэрыял для праверкі быў накіраваны ў раённую і абласную пракуратуры.

Праваахоўныя органы ўстанавілі, што адзін з прадаўцоў аказаўся «нячыстым на руку». Дваццацігадовы юнак прысвойваў сабе грошы і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. За паўгода ён здолеў абагаціцца больш чым на 35 мільёнаў рублёў. Сваю падпольную «дзейнасць» прадавец праварочваў амаль паўгода.

Зараз у адносінах да хлопца ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 211 ч. 3 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць матэрыяльна-адказныя пасады.

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий