АСЦЯРОЖНА – ВАДА!

Закон и порядок

Нядаўна ў раёне адбылося непапраўнае – утапіўся двухгадовы хлопчык. Неабходна прыкласці намаганні ўсяго грамадства, каб падобнае не паўтарылася.

Педагогі ўстаноў адукацыі павінны актывізаваць прафілактычную работу, больш расказваць дзецям пра тое, якую небяспеку тояць у сабе вадаёмы, і як трэба паводзіць сябе каля вады.

Медыкам неабходна праводзіць асветніцкія мерапрыемствы па аказанні першай дапамогі тапельцам.

Каб адпачынак у спёку каля ракі прыносіў толькі станоўчыя эмоцыі, неабходна прытрымлівацца простых правілаў: не купацца ў незнаёмым месцы, заходзіць у ваду паступова, каб цела паступова прывыкла да паніжэння тэмпературы, не дазваляць дзецям і падлеткам да 16 гадоў самастойна катацца на лодцы.

Асабліва шмат увагі патрабуецца тым, хто адпачывае з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Не пакідайце малых без нагляду ні на хвіліну. Адмоўцеся ад ужывання алкаголю. Перад купаннем абавязкова праверце, каб месца аказалася не глыбокім а на дне не было вострых прадметаў і шкла.

Бацькі і ўсе дарослыя павінны памятаць, што ва ўсіх няшчасных здарэннях з дзецьмі на вадзе вінаваты вы: не даглядзелі, праявілі бяспечнае легкадумства і неасцярожнасць…

Ала КРУЦЬКО,

раённы педыятр.

 



Добавить комментарий